• hallasz

(no subject)

Robert Biorns
Red, Red Rose (1794)
Пунсовая ружа

Маё Каханьне бы пунсова ружа,
Якая расьцьвіла пачаткам лета,
Маё Каханьне – гук адзін у песьні,
Імя якой празрыстая крыніца сьвету.

О любая, як я цябе кахаю!
Няма нічога роўнага тваёй красе,
Цябе кахацьму нават ў час ліхі,
Калі пасохнуць ў сьвеце моры ўсе.

Калі пасохнуць ў сьвеце моры ўсе,
А скалы сонца ў жыжу ператворыць –
Нават тады кахацьму я цябе,
Пакуль ёсьць лёс, які жыцьцё нам творыць.

Але бывай, адзінае Каханьне!
Бывай, бывай, ды толькі на пяць хвіляў,
Бо я вярнуся зноў, маё Каханьне,
Хаця б лягла між намі цемра міляў…

(no subject)

A.Sladkovič
Marína
(урывак)

?
Магу тваіх я адрачыся вуснаў,
Магу тваёй рукі не атрымаць,
Магу я зьбегчы у самотны пусткі,
Магу нямілым прад табою стаць,
Магу ад смагі ціхай паміраць,
Магу журыцца вечна ў адзіноце,
Магу жыцьцё я назаўжды схаваць,
Магу сьлязой расплыцца у маркоце,
Магу сябе самога загубіць,
Але цябе няможна не любіць!

(no subject)

A.Sladkovič
Marína
(урывак)

185

Што знача маладосьць? – Дваццаць шэсьць гадоў?
Ці сьвежасьць, ад якое твары ружавеюць?
А, можа, дужасьць чэлясаў, імклівасьць сноў?
Дык тое надта хутка ўсё старэе!
Жаданьне жыць ў пякноце – маладосьць,
Магутны чараўнік, зь нябёсаў госьць,
Адвечны неспакой душы сьвятой,
І моц, якая славы ўсё шукае,
Каханьня краскі, што цьвітуць у садзе рая,
Анёлаў срэбны пыл па-нада мной!

пераклад са славацкай (27.5)
  • gwlan

ДЖАМБАТЫСТА МАРЫНА

ПАННА Ў ЧОРНЫМ

Скрозь вопраткі памроку і суценьне,
Скрозь вэлюму злавесны цем і змрок
Я ў любым небе бачу сонца крок –
І ў сэрцы разгараецца хаценьне,

Бо сонейка адно яму збавеньне,
Як кветцы, што ў начную стынь і мрок
Марнее й вяне, страціўшы сьцяблок,
Зламаны ветрам, вырваны з карэньнем.

Таму разумна ісьціну прыняць:
Ажыўчае сьвятло нас ажыўляе,
А хомар сонца схільны забіваць.

Калі мне сонца сэрца сагравае,
Я толькі ў ім адным жыву, відаць.
Пры зацьме сонца ж сэрца памірае.
пераклаў gwlân

:=(

Што ў старасьці хутчэй за беды ўсе
Танюткім павуціньнем лоб нам рэжа?
Усьведамленьне страты блізкіх ўсіх,
Таго, што ты - адзін ў сьвятле бязьмежным.
Бязьлітаснаму лёсу я належу,
Ляціце, дні, пустой і марнай зьменай,
Згарэла назаўжды Надзеяў вежа,
Жыцьцё разьбітае бы бераг пенай,
Маё юнацтва - старасьці цяжар...

вольная перапрацоўка з "Паломніцтва.." Байрана, песьня 1
  • hallasz

Gwlan

ДЖАМБАТЫСТА МАРЫНА

AMORI
30 – СОН

Што гэта: сон ай ява ўсё ж? Калі я мрою,
Хто ўзяўся гэткі вобраз вабны маляваць?
Як можа карагод агнёў увасабляць
Спакой халодных ценяў ночнаю парою?

Калі то ява ўсё ж, якая зорка ёю
Кіруе дбайнаю, каб гэткі боль суняць?
Што абуджае ў ёй запал мне спачуваць
І стрэчу падарыць сваёй рукі з маёю?

То ж бачу сонца я сваё і бога ў той
Руцэ, бы чысты сьнег, бялюткай і танклявай,
Што пешчу і цалую – то ж бо вобраз мой.

Мне іншага ня трэба, будзь ты сон ай ява.
Калі бо ява ты, я пал спатоліў свой,
Калі ж ты сон, ахвотна трызьню марай млявай.

пераклаў gwlân, падрадковік выкананы Надзеяй Бруцкай
  • hallasz

Gwlan

Андрэас Грыфіўс
Сьлёзы Бацькаўшчыны, год 1636

Бяда – учора, сёньня – горыч болю.
Нахабства чужаніц і трубаў вой,
Картачы шал, клінок тлусты крывёй
У нас забілі веру ў лепшу долю.

Царквы разрабаванай кодаб голы,
Паўсюль руіны, полымя і гной.
Куды ні кінь пагляд – усьцяж разбой,
Чума, ґвалт, сьмерць і жудасьці сваволу.

Нястрымным струмянём ліецца кроў,
І васямнанцаць год, як выйшлі зь берагоў
Атручаныя рэкі, закаркаваныя наўцамі.

Аднак што голад і чума, што попел гарадоў,
Калі для горшага бракуе слоў
Ды скарб душы дазваньня расьцяганы?!

пераклаў зь нямецкае gwlân
  • hallasz

другая вэрса, першая -- hallash

Джон Дон
Сьвятыя санэты
Х

Не ганарыся, Сьмерць, магутнасьцю сваёю,
Што чуткамі здабытая табой.
Ач заручала ты людзей зь зямлёй
Жывуць яны – не авалодаеш і мною.
Твой вобраз поўны сьненьня й спакою,
Што сьмягай здольны кроў спыніць,
І неўзабаве абарвецца ніць
Найлепшых, звабленых табою.
О Сьмерць, раба ты роспачы і кону,
Бо існуеш атрутаю вайны,
Аднак азел ці мак таксама дораць сны –
Дык чым сваю ты пыху абароніш?
Калісь навечна мы забудзем сон
І ты, о Сьмерць, загінеш абыдзён.
13.09.753

(Перакладзена абапольнымі намаганьнямі Крэса й Інгвара)
  • hallasz

(no subject)

Wolrad Eidenbrodt
Die Wolken
Болкі

Я цешуся з аблокаў у вакне..
Плывеце вы, здаецца, гэдак блізка,
А направер далёка.
На золку полымем высока
Ўстаеце. У поўдзень быццам сьнег,
А ўвечары, што кроў.
Густымі туманамі будзеце свой бег
Працягваць у гарах: дамоў
Вы спрудка пойдзеце як Творцы
Ў небасяжнае сьвятло.
Я цешуся з аблокаў у вакне..
Плывеце вы, здаецца, гэдак блізка,
А направер далёка..

22/0/7514
© пераклад зь нямецкай ды мастацкая абпрацоўка –
Kres
  • hallasz

(no subject)

Robert Burns
For The Sake O’ Somebody 1794
Kamuści

Не апісаць пакутаў майго сэрца,
Якое ў роспачы пераз Кагосьці.
Чуняць бы мог зімовай ноччу
Дзеля Кагосьці.
Гой! Дзеля Кагосьці!
Гэй! Дзеля Кагосьці!
Я б здолеў абысьці ўсесьвет
Дзеля Кагосьці.

О Дужасьць, што ўсьміхаецца каханьню –
Дык будзь усьмешкай і Камусьці,
Спрыяй ды сьцеражы заўсёды
Нясі цалюткай, ты, маю Кагосьці.
Гой! Дзеля Кагосьці!
Гэй! Дзеля Кагосьці!
Зрабіў бы я – чаго б я не зрабіў
Дзеля Кагосьці?

18/0/7514
© пераклад з ангельскай – Gwlan
© мастацкая абпрацоўка – Kres